Цырымонія ўзнагароджвання і гала-канцэрт міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2021" адбыліся 18 ліпеня на "Славянскім базары". Гран-пры заваяваў прадстаўнік Чарнагорыі Комнен Вукавіч. Уладальнікам I прэміі конкурсу стаў беларус Канстанцін Мазуркевіч. Другой прэміі ўдастоены Ксенія Кан з Расіі і Элізабэт Захарыева з Балгарыі. Лаўрэатамі III прэміі сталі Даніэла (Украіна) і Шахруххан Халімхонаў (Узбекістан).
На здымуку: уладальнік Грын-пры Комнен Вукавіч