14 ліпеня напярэдадні адкрыцця фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" на сцэне Летняга амфітэатра танцуючы сімфанічны аркестр і балет на лёдзе прэзентавалі дэбютную шоу-праграму "Уверцюра фестывалю. Агонь і лёд".
Першы ў свеце танцуючы сімфанічны аркестр Concord Orchestra выканаў знакамітыя рок-хіты ў сімфанічнай апрацоўцы, а артысты санкт-пецярбургскага балета на лёдзе разам з музыкантамі прадставілі феерыю фігурнага танца на каньках.