Дзень святой Тройцы ў бягучым годзе адзначаўся праваслаўнымі вернікамі 20 чэрвеня. У кожным беларускім рэгіёне існуюць свае традыцыі гэтага свята. У аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна абрад правялі работнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы Магілёўскага раёна і Семукацкага сельскага клуба.
На здымку: у час святкавання Тройцы ў аграгарадку Семукачы.