Унікальны перасовачны музей "Поезд Перамогі" прыбыў на вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі. Гэты праект уяўляе сабой інтэрактыўную экспазіцыю, заснаваную на эфекце прысутнасці, якая створана на базе вагонаў перасовачнага выставачна-лекцыйнага комплексу. "Поезд Перамогі" ўключае 12 вагонаў, дзевяць з якіх экспазіцыйныя. Адзін з іх прысвечаны подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
"Поезд Перамогі" будзе курсіраваць па БЧ з 11 па 28 чэрвеня. Праект рэалізуецца Беларускай чыгункай і ААТ "Расійскія чыгункі" ў Год народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.