Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ: Навагрудскі замак

СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ: Навагрудскі замак

СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ: Навагрудскі замак
10 Чэр 2021

Легендарная славутасць Гродзеншчыны і ўнікальны помнік абарончага дойлідства Вялікага Княства Літоўскага XIV–XVI стагоддзяў размешчаны на адной з самых высокіх кропак Беларусі – 323 м над узроўнем мора. Стагоддзі таму менавіта Навагрудскі стаў адзіным ва Усходняй Еўропе сямівежавым замкам. Да канца XIV стагоддзя ўсе яго ўмацаванні былі драўлянымі, перажылі нашэсці галіцка-валынскіх і татарскіх войскаў, аблогі крыжакоў. У часы Вітаўта фарпост уваходзіў у лік самых магутных і значных цытадэлей сярэдневяковай Еўропы. Тут праходзілі важнейшыя падзеі, у тым ліку дзяржаўныя сеймы, сустракаліся паслы і каралі… На жаль, на працягу стагоддзяў замак разбураўся войнамі і аблогамі, прыроднымі стыхіямі, таму да нашых дзён ён уцалеў толькі фрагментамі.

Руіны старажытных сцен і дзвюх найбольш захаваных вежаў Навагрудка – Шчытовай і Касцельнай – наведваюць  шматлікія турысты, тут праводзіцца знакаміты фестываль сярэдневяковай культуры. У яго праграму традыцыйна ўваходзяць рыцарскія турніры, паказальныя выступленні, спаборніцтвы лучнікаў, выступленні менестрэляў і кульмінацыя фэсту – штурм Замкавай гары.

Сёння ў рамках праграмы "Замкі Беларусі" праходзіць кансервацыя і рэканструкцыя славутасці. У 2020-м спецыялісты займаліся ўмацаваннем схілу Замкавай гары, кансервацыяй руін вежаў Дазорнай, Пасадскай і Уваходнай з аднаўленнем фартыфікацыйных сцен дзядзінца. У гэтым годзе плануецца завяршыць чарговы этап рэканструкцыі, які ўключае будаўніцтва водаадвода з тэрыторыі дзядзінца, узмацненне схілу ад Касцельнай да Уваходнай вежаў з уладкаваннем дрэнажнай сістэмы ля падножжа вала.

Башня Шчытоўка
Башня Шчытоўка
Галоўны інжынер Навагрудскага ПМС Юрый Раманюк
Збудаванне водаадвода з тэрыторыі замка
Касцельная вежа пасля рэканструкцыі
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная