Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ПРЫРОДА БЕЛАРУСІ: непаўторная і дзіўная Белавежская пушча

ПРЫРОДА БЕЛАРУСІ: непаўторная і дзіўная Белавежская пушча

ПРЫРОДА БЕЛАРУСІ: непаўторная і дзіўная Белавежская пушча
9 Чэр 2021

Адзін з найстарэйшых запаведнікаў свету з больш як 600-гадовай ахоўнай гісторыяй і самы вялікі рэліктавы лес Еўропы – Белавежская пушча – уражвае ў любы час года і заслужана ўваходзіць у рэйтынгі самых захапляючых месцаў планеты. Напрыклад, у 2020-м славутасць са Спіса сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, размешчаная на тэрыторыі сучасных Беларусі і Польшчы, была ўключана ў топ-25 лепшых напрамкаў для падарожжаў па версіі часопіса National Geographic. У нашай краіне гэта самы маштабны з чатырох нацыянальных паркаў, плошча якога складае амаль 153 тысяч га. І ён па-ранейшаму застаецца рэдкім аазісам дзікай некранутай прыроды на густанаселеным кантыненце.

Сёння ў парку можна ўбачыць больш як 1000 відаў раслін, у тым ліку рэдкіх і знікаючых, і 59 відаў жывёл, што складае 85% фаўны Беларусі. Сярод іх найбольшую цікавасць уяўляе зубр, унесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу. Гэта найбольш буйная ў Еўропе і адна са старажытнейшых жывёл планеты, якая належыць да роду бізонаў. Дарэчы, за пяць гадоў пагалоўе зуброў у Белавежскай пушчы павялічылася амаль на трэць: у 2016 годзе тут налічвалася 480 асобін, а ў 2021-м з улікам цялят, якія з'явіліся на свет, павінна быць не менш як 630-640 жывёл.

На тэрыторыі нацыянальнага парку праводзяцца аглядныя экскурсіі з наведваннем Музея прыроды і вальераў з насельнікамі пушчы пад адкрытым небам. Таксама можна адправіцца ў пешае падарожжа па экасцежцы "Азёрнае кальцо", адчуць сябе першаадкрывальнікам, праклаўшы "Паўночную сцежку" ад дома легендарнага графа Тышкевіча, або дайсці да высушанага ў 1960-я балота Дакудава, дзе цяпер знаходзіцца  аблюбаванае месца кармлення дзікіх капытных. У ранішні і вячэрні час тут можна ўбачыць зуброў, аленяў, казуль і дзікоў, паназіраць за птушкамі.

Падарожнікі могуць адправіцца ў "Вялікае падарожжа" на веласіпедах. Па дарозе госці пушчы ўбачаць  чырвоны дуб, завезены ў 1920-30-я з Паўночнай Амерыкі, бярозу "з галавой зубра", дуб-патрыярх, узрост якога налічвае 550 гадоў, сасну-доўгажыхарку, якой 350 гадоў, а дыяметр яе ствала складае 125 см! А аматары гісторыі праедуць"Па слядах Напалеона" і пабываюць паблізу месцаў, дзе ў час вайны 1812 года праходзілі бітвы паміж расійскімі і французскімі войскамі. Маршрут "Звярыны пераход" і зусім прапануе акунуцца ў кладоўку прыроды, а дакладней,старога сасновага лесу, сярэдні ўзрост дрэў у якім складае без нечага 200-250 гадоў!

На здымку: возера Плянта 

Аўсянка
Белавежская пушча – найстарэйшы рэліктавы лес у Еўропе
ПРЫРОДА БЕЛАРУСІ: непаўторная і дзіўная Белавежская пушча
Стрэлкаліст
Возера Плянта
Папярэдняя       1 2 3      Наступная