У Палацы Незалежнасці 1 чэрвеня прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Гасцямі свята сталі больш за 200 дзяцей ва ўзросце 8-12 гадоў з усіх рэгіёнаў краіны. У іх ліку былі дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў і пражываюць у дзіцячых дамах рознага тыпу або ў прыёмных сем'ях, дзеці са шматдзетных сем'яў, а таксама выдатнікі вучобы і актыўныя ўдзельнікі творчых конкурсаў.