Увечары 9 мая ў 21.30 на плошчы Перамогі адбыўся святочны гала-канцэрт "Подзвіг народа бессмяротны". У бягучым годзе ён быў створаны ў форме высокатэхналагічнага шоу, якое ўяўляла сабой спалучэнне візуальных эфектаў і спецэфектаў выкарыстання хранікальных фатаграфій і відэакадраў. У аснову сюжэта канцэрта былі пакладзены гераічныя гісторыі аб'яднання беларусаў для барацьбы з ворагам, подзвігі людзей розных прафесій і сацыяльных груп – урачоў, медыкаў, настаўнікаў і многіх іншых, дзякуючы якім мы цяпер жывём у мірнай краіне. У канцэрце таксама прынялі ўдзел вядучыя калектывы краіны, а таксама прадстаўнікі таленавітай моладзі.