Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сцяга і герба ў Мінску

Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сцяга і герба ў Мінску

Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сцяга і герба ў Мінску
9 Май 2021

Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сцяга і герба прайшоў 9 мая ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага сцяга з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

У гэтым годзе свята Перамогі 9 мая супала з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, што адзначаецца ў другую нядзелю мая.

Рытуал накіраваны на ўмацаванне павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. У аснове рытуалу - палажэнні Канстытуцыі аб дзяржаўных сцягу і гербе - сімвалах Беларусі як суверэннай дзяржавы.

"Мы ведаем, што нашы герб, сцяг, гімн, Вялікая Перамога – гэта непарыўна звязаныя паміж сабой сімвалы велічы і незалежнасці беларускага народа. У іх увасоблены лёсавызначальныя дасягненні беларусаў, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці нашай культуры і светапогляду", – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, што дзяржаўныя сімвалы рэспублікі адлюстроўваюць нацыянальную ідэюімкненне народа да незалежнага, мірнага і стваральнага жыцця. "І на гэтым гістарычным шляху беларусы ні разу не адступіліся ад сваіх традыцый, каштоўнасцей і прынцыпаў, –падкрэсліў Прэзідэнт. – З нашымі сімваламі мы сталі рэспублікай – заснавальніцай Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, разам з братэрскімі народамі перамаглі фашызм, увайшлі ў гісторыю як заснавальнікі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (з гэтымі сімваламі), у цяжкія 90-я здолелі з'яднацца і выжыць як суверэнная краіна".

Асобна Кіраўнік дзяржавы ў час цырымоніі звярнуўся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: "Вас засталося мала, але нізкі паклон усім вам, хто застаўся. Мы сёння схіляем галовы перад тымі, хто пайшоў, хто падарыў нам краіну і гэта жыццё. Ведайце, што за памяць пра ваш гераізм і подзвіг мы будзем змагацца. І мы пераможам, таму што з намі праўда, таму што мы нашчадкі пераможцаў і мы разам".

"Мы ўвесь час жылі ў спакойнай і мірнай Беларусі, і толькі апошнім часам нас, беларусаў, паспрабавалі сутыкнуць ілбамі. Сёння я магу сказаць: мы разабраліся, дзе праўда, а дзе мана. Давайце спынім гэта непатрэбнае нікому супрацьстаянне. Давайце добра ўсвядомім, што ўпершыню за тысячагоддзі нам выпала шчасце жыць на гэтым кавалку зямлі і гадаваць сваіх дзяцей, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Давайце нарэшце зразумеем, што іншай зямлі ў нас не будзе і ніхто нам яе не падорыць".

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў удзельнікаў цырымоніі і ўсіх грамадзян Беларусі з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. "Няхай гэтыя сімвалы незалежнасці краіны, гераізму, адзінства народа аберагаюць мір на роднай зямлі, натхняюць нас на новыя здзяйсненні ў імя будучыні любімай Беларусі", – пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі як кіраўнік дзяржавы, увасабляючы адзінства народа, ад імя ўсяго беларускага народа ўшанаваў дзяржаўныя сімвалы Беларусі, што ўвасабляюць найвышэйшыя грамадска-палітычныя каштоўнасці – незалежнасць і суверэнітэт.

Кіраўнік дзяржавы перадаў палотнішча Дзяржаўнага сцяга і выяву Дзяржаўнага герба прадстаўнікам моладзі ў знак пераемнасці грамадзянскіх традыцый і адзінства ўсіх пакаленняў беларускага народа. А маладыя людзі ў сваю чаргу далі клятву вернасці Дзяржаўнаму сцягу.

Завяршыла мерапрыемства выкананне Дзяржаўнага гімна Беларусі.

Над плошчай праляцелі верталёты з выявай дзяржаўных сцяга і герба, а самалёты расквецілі неба над Мінскам у колеры Дзяржаўнага сцяга.

Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сцяга і герба
Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сцяга і герба
Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сцяга і герба
Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сцяга і герба
Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сцяга і герба
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная