У Брэсце святкаванне Дня Перамогі пачалося з вынасу і падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на плошчы Леніна. Мерапрыемства прадоўжылася на плошчы Цырыманіялаў у Брэсцкай крэпасці, дзе адбыліся ўскладанне кветак ля Вечнага агню, мітынг і святочны парад.