Гасцямі ўрачыстага мерапрыемства на плошчы Славы сталі прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і гарвыканкама, дэпутацкіх карпусоў, грамадскіх аб'яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый горада, ветэраны, моладзь і жыхары абласнога цэнтра. Яны ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі мінутай маўчання памяць загінулых.