Яшчэ напярэдадні Вербнай нядзелі 24 красавіка на пляцоўцы каля маладзёжнага цэнтра "Гродна" разгарнулася рэгіянальнае свята-кірмаш "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня". Рамеснікі прадставілі ўсё неабходнае да велікоднага святкавання – яйкі-маляванкі, сувеніры, паштоўкі ручной работы, саламяныя кошыкі, сурвэткі з велікоднай сімволікай, традыцыйную выпечку...