Фестываль кельцкай культуры "Бельтайн" прайшоў у Батанічным садзе 1 мая. Традыцыйна ў Бельтайн адзначаюць не толькі змену пор года (заканчэнне вясны і пачатак лета), але і змену цёмнай палавіны года, якая пачалася ў кастрычніку, на светлую. У Беларусі ж свята азначае пачатак фестывальнага сезона 2021 года.