Прэзідэнт Беларусі працаваў на сваёй малой радзіме - у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Брыгада на суботніку на чале з Аляксандрам Лукашэнкам займалася добраўпарадкаваннем і азеляненнем тэрыторыі вакол пляцоўкі, дзе штогод на Купалле праводзіцца папулярны і ўпадабаны гасцямі з розных краін фестываль "Александрыя збірае сяброў".