Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Выстава эстонскіх мастакоў адкрылася ў Віцебску

Выстава эстонскіх мастакоў адкрылася ў Віцебску

Выстава эстонскіх мастакоў адкрылася ў Віцебску
14 Крс 2021

Выстава эстонскіх мастакоў асацыяцыі "Міжнародная лабараторыя мастацтваў" адкрылася 14 красавіка ў Віцебску. У экспазіцыі прадстаўлены работы ў тэхніках акварэль, гуаш, калаж, друкаваная графіка.

У вернісажы прынялі удзел Пірэт Пуса Бергман, Війве Ноар, Аляксей Карнілаў і Юрый Мільдэберг. Усе аўтары з'яўляюцца членамі саюзаў мастакоў Эстоніі, удзельнікамі шматлікіх выстаў у краіне і за мяжой. Работы аўтараў знаходзяцца ў прыватных і дзяржаўных калекцыях розных краін.

"Міжнародная лабараторыя мастацтваў", створаная ў ліпені 2016 года, аб'ядноўвае мастакоў розных краін. Удзельнікі арт-групы ставяць сабе за мэту зрабіць мастацтва даступным найбольшай колькасці гледачоў, азнаёміць знатакоў жывапісу і графікі з новымі імёнамі, а таксама правесці выставы мастакоў з розных краін і стварыць умовы для новых эксперыментаў у візуальным мастацтве. На гэты час у асацыяцыю ўваходзяць майстры з Эстоніі, Расіі, Канады.

Выстава эстонскіх мастакоў адкрылася ў Віцебску
Выстава эстонскіх мастакоў у Віцебску
Выстава эстонскіх мастакоў у Віцебску
Выстава эстонскіх мастакоў у Віцебску
Выстава эстонскіх мастакоў у Віцебску
1 2      Наступная