Акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню тэатра, прайшла 18 і 19 сакавіка ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Асаблівасць гэтага мерапрыемства - фармат total black. Гэта значыць, што ўсе наведвальнікі і ўдзельнікі павінны выконваць дрэс-код: у касцюме дапускаецца толькі чорны колер. Асноўнай адметнасцю незвычайнага святочнага вечара стаў квест па лабірынтах тэатра пад слоганам "Адчуй".