У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, спаленай фашыстамі 22 сакавіка 1943 года. Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы іншых беларускіх вёсак, па-зверску знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.