24 лютага ў Мінску прайшоўфінал праекта "100 ідэй для Беларусі" па выніках 2020 года. На палях бізнес-хола "Прэзідэнт-атэля" разгарнулася інтэрактыўная выстаўка-прэзентацыя "Навігатар ідэй" аўтарскіх распрацовак фіналістаў. На ёй у 10 кластарах быліпрадстаўлены аўтарскія распрацоўкі фіналістаў. Паралельна прайшла абарона праектаў, па выніках якой сталівядомы імёны пераможцаў.
Кожны намінант на перамогу змог выступіць перад экспертным саветам і прэзентаваць сваю распрацоўку. "На абарону праекта адводзіцца тры хвіліны, далей на працягу дзвюх хвілін эксперты могуць задаваць пытанні. Традыцыйна крытэрыямі ацэнкі з’яўляюццаактуальнасць заяўленай тэмы, практычная значнасць работы, а таксама навізна ідэі і рэальнасць рэалізацыі, – растлумачыла кіраўнік конкурсу. – Пры гэтым немалаважную ролю ў абароне адыгрываюць дакладнасць і лагічная абгрунтаванасць. Пасля заканчэння абароны прадугледжана рэфлексія з экспертамі. Кожны ўдзельнік можа задаць пытанне эксперту або атрымаць фідбэк па праекце з парадамі на будучыню".
Пераможцаў конкурсу вызначаліу дзвюх узроставых групах – навучэнцы, студэнты і працоўная моладзь – у 10 намінацыях: "Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка і энергаэфектыўнасць", "Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць", "Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць", "Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка", "Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія", "Бія- і нанаіндустрыя", "Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі", "Рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў", "Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, ахова ад надзвычайных сітуацый", "Грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера".
Традыцыйна самая чаканая частка фіналу – цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Кожны фіналіст атрымаўсертыфікат удзельніка. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і фірменнымі статуэткамі. "Таксама мы намініруем пераможцаў на гранты Беларускага інавацыйнага фонду, а 10 аўтараў найбольш перспектыўных праектаў атрымаюць ад фонду грашовыя сродкі ў памеры да 40 тарыфных ставак на распрацоўку бізнес-планаў для іх далейшага ўдзелу ў штогадовым рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Акрамя таго, хлопчыкам і дзяўчынкам школьнага ўзросту ЦК БРСМ выдасць рэкамендацыі для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Пры паступленні на спецыяльнасці, адпаведныя профілю іх конкурснага праекта, яны маюць пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай суме балаў", - рэзюмавала Наталля Сталпінская.