Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
18 Лют 2021

XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш сабрала 281 экспанент з 20 краін пад дэвізам "Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны". Свае экспазіцыі прадставілі Расія, Казахстан, Іран, Венесуэла, Палесціна, Ізраіль, Пакістан, Турцыя, Германія. Цэнтральную экспазіцыю сімвалічна аформілі ў стылі агульнага дома. Нацыянальны стэнд Беларусі быў прадстаўлены імправізаванай творчай кухняй з новымі праектамі, кнігамі, якія выйшлі ў беларускіх выдавецтвах у 2020 годзе. Наведвальнікі выстаўкі-2021 змаглі сустрэцца з аўтарамі, героямі кніг, акунуцца ў творчы працэс стварэння твораў.

Упершыню падчас выстаўкі праводзіся літаратурны конкурс LitUP для пошуку і  падтрымкі перспектыўных беларускіх аўтараў і праектаў па наступных намінацыях: паэзія, проза, дзіцячая літаратура, літаратура для падлеткаў, нон-фікшн. Таксама ў рамках форуму адбыўся традыцыйны міжнародны сімпозіум "Пісьменнік і час", дзе прайшлі дыскусіі літаратараў, грамадскіх дзеячаў пра ролю пісьменнікаў ва ўмовах сучасных міжнародных выклікаў і пагроз. У тэатрах і кінатэатрах, на тэлеканалах у дні работы кірмашу паказалі фільмы, спектаклі па творах вядомых пісьменнікаў Беларусі і іншых краін.

Мінская кніжная выстаўка-кірмаш-2021
Мінская кніжная выстаўка-кірмаш-2021
Мінская кніжная выстаўка-кірмаш-2021
Мінская кніжная выстаўка-кірмаш-2021
XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная