"Ваеннае ведамства прапануе распрацаваць дзяржаўную праграму патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі. Яна павінна ахопліваць усе слаі грамадства, аддаючы прыярытэт дзецям і моладзі. Мэта - не фармальнае, а прынятае сэрцам і душой пачуццё грамадзянскай адказнасці кожнага за лёс краіны", - сказаў Павел Муравейка.