Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо шосты раз у суверэннай гісторыі краіны звяртаюцца непасрэдна да народа, каб разам абмеркаваць і прыняць кансалідаванае рашэнне па далейшым развіцці нашай краіны і грамадства.
"Сёння тут сабраліся дэлегаты з усіх куткоў Беларусі, прадстаўнікі самых розных прафесій і сацыяльных груп. За кожным стаяць вашы выбаршчыкі - працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі. Гэта мільёны людзей, якія даверылі вам быць іх голасам у абмеркаванні і прыняцці глабальных рашэнняў у жыцці нашай Беларусі. Рашэнняў, якія, як вы ведаеце, не будуць для нас і для грамадства спантаннымі і нечаканымі", - сказаў Прэзідэнт. Ён нагадаў, што падрыхтоўка да правядзення УНС ішла некалькі месяцаў, збіраліся меркаванні людзей, самыя вострыя і надзённыя пытанні, у рэгіёнах актыўна працавалі дыялогавыя пляцоўкі. "Мы нічога не ўтойвалі, нам з вамі ёсць што абмеркаваць сёння", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
У якасці першай тэмы для абмеркавання Прэзідэнт назваў сітуацыю ў эканоміцы, дасягненні і магчымыя недахопы. "І галоўнае - дзе ёсць рэзервы і канкрэтныя прапановы па далейшым развіцці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Як нам ва ўмовах пандэміі і знешняга націску жыць далей? Якія прыняць меры для таго, каб забяспечыць эканамічны рост і дастойны ўзровень жыцця людзей з сацыяльнай падтрымкай насельніцтва? - прадоўжыў ён. - Гэта аснова нашай эканамічнай мадэлі, сутнасць беларускай сацыяльнай дзяржавы. А прапановы, ідэі могуць быць рознымі. Неабавязкова толькі тыя, на якіх акцэнтуем увагу мы, у кіраўніцтве краіны і ўрадзе. У мяне адно патрабаванне, і вы яго добра ведаеце. Паўтаруся: усё павінна быць адкрыта і рэальна, нам баяцца няма каго".
Другая важная тэма для абмеркавання на форуме - пытанні грамадска-палітычнага развіцця, ролі грамадзян у палітычным жыцці краіны і магчымасць карэкціроўкі асноўнага закона. "Яшчэ адна тэма - размеркаванне ўладных паўнамоцтваў, узмацненне ролі мясцовага кіравання і самакіравання. Мы павінны максімальна наблізіць цэнтры прыняцця рашэнняў да людзей, забяспечыць пастаянную, эфектыўную зваротную сувязь паміж уладай і насельніцтвам. Гэта павінна ісці ад жыцця і ад нашых людзей. Ніякай надуманасці быць не павінна, паколькі будзем мець адваротны эфект ад такой перабудовы", - упэўнены беларускі лідар.
Неабходнасць прааналізаваць рэаліі геапалітычнай сітуацыі, у якой апынулася краіна, Прэзідэнт назваў у якасці трэцяй тэмы форуму.
Чацвёрты блок пытанняў, якія патрабуюць пільнай увагі, датычыцца зберажэння каштоўнасцей, традыцый, якія даюць магчымасць беларусам заставацца нацыяй. "Трэба ўдзяліць час пытанням адукацыі і культуры, аховы гістарычнай памяці. Іх вырашэнне так ці інакш вызначае адзін з галоўных напрамках дзяржаўнай палітыкі - захаванне пераемнасці пакаленняў. Нам нельга страціць моладзь. Мы павінны перадаць краіну ў надзейныя рукі. Таму пытанні ўключэння маладых людзей у стваральную дзейнасць, іх творчае, інтэлектуальнае развіццё - найважнейшыя для нас", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Таксама ў ліку важных тэм для абмеркавання на УНС ён назваў забеспячэнне інфармацыйнага суверэнітэту.
"Мы павінны разгледзець усе надзённыя пытанні і выпрацаваць рашэнні, якія задаволяць запатрабаванні грамадства. У выніку ўсе беларусы павінны ўбачыць, што іх меркаванні ўлічаны. У гэтым і ёсць сутнасць беларускага народаўладдзя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка - удзельнікам УНС: вы сёння гаспадары нашай сталіцы і нашай Беларусі
Лукашэнка: рашэнні УНС не будуць спантаннымі і нечаканымі
Лукашэнка: мы перажываем вельмі сур'ёзны і пераломны перыяд у жыцці краіны і народа
Лукашэнка: у Беларусі была ажыццёўлена спроба не каляровай рэвалюцыі, а мяцяжу
Лукашэнка: якія б мы ні ставілі мэты, галоўным арыенцірам застаюцца людзі
Лукашэнка: можна сумленна і адкрыта сказаць - свет ашалеў
Лукашэнка пра Беларусь: мы выстаім, будзьце ўпэўнены
Лукашэнка: у нас ёсць разуменне сітуацыі і план дзеянняў
Лукашэнка: мы ніколі не дазволім панукаць сабой, нам надакучыла стаяць на каленях і кланяцца
Лукашэнка пацвердзіў нязменную ролю Беларусі як донара стабільнасці
Лукашэнка: ідзе барацьба за ўключэнне Беларусі ў арбіту свайго ўплыву
Лукашэнка: Беларусі важны адносіны з ЕС, але Расія застаецца асноўным стратэгічным саюзнікам
Лукашэнка: ад звязкі Беларусь - Расія залежыць, будзе ў рэгіёне мір або вайна
Лукашэнка пра супрацоўніцтва з Расіяй: нам патрэбна адно - роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання
Лукашэнка выказаўся аб перспектывах інтэграцыі з Расіяй
Лукашэнка пракаменціраваў праведзеныя перад УНС маштабныя сацдаследаванні
Стабільнасці і суверэнітэту Беларусі кінуты выклік, і мы павінны выстаяць - Прэзідэнт
Лукашэнка пра санкцыі краін Захаду: не маюць права ўказваць, як жыць і кіраваць дзяржавай
Лукашэнка: праект новай Канстытуцыі будзе гатовы на працягу года
Лукашэнка аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў: мы пачалі ўжо гэта рабіць, цэлы план на стале ляжыць
Лукашэнка: мы жывём у эпоху постпраўды, дзе прыстойныя людзі ачарняюцца
Лукашэнка: важна пашырыць інвестыцыйную прысутнасць вядучых кітайскіх кампаній і банкаў у Беларусі
Лукашэнка: у гісторыю краіны 2020 год увойдзе як год мужнасці беларускіх медыкаў
Лукашэнка расказаў пра пісьмо, якое паступіла да яго з ЕС, па пытаннях барацьбы з COVID-19
Лукашэнка: у Беларусі будзе арганізавана бясплатная вакцынацыя ад каранавіруса
Лукашэнка: Беларусь - агульны дом для розных рэлігій
Лукашэнка: беларуская і руская мовы заўсёды будуць здабыткам нашай нацыі
Беларусі неабходны сучасныя Коласы, Купалы, Караткевічы - Лукашэнка
"Мы не закапалі грошы ў сельскую гаспадарку" - Лукашэнка аб аддачы ад АПК