VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага ў Мінску. На абмеркаванне ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021–2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2,7 тысяч чалавек. Сярод іх – прадстаўнікі прафсаюзаў, маладзёжный актывісты, юрысты і эканамісты, навукоўцы, рэктары ВНУ, кіраўнікі медустаноў, лекары, работнікі адукацыі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сферы абслугоўвання...
На фота: магістрант Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы Бажэна Ярэміч – дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу