Падбадзёрлівы мароз, снег, які рамантычна кружыць над галавой і задзірыста хрусціць пад нагамі, а галоўнае – сагравальныя эмоцыі ад сустрэч і ўражанняў, магчымыя на фоне захапляльных краявідаў нават нягледзячы на пагодны мінус. Вось што такое сапраўдная зіма па-беларуску!
Год таму яна выдалася анамальна мяккай, але ў сезоне 2020/2021 навёрствае ўпушчанае. Вельмі шкада, што пандэмія сёння не дазваляе падарожнічаць як раней, таму ацаніць усё хараство беларускай зімы ў рэальнасці ў многіх не атрымаецца. І ўсё ж мы не адчайваемся і нязменна запрашаем гасцей. А пакуль прапануем захапляльныя кадры выдатных мясцін Беларусі, якія нашы фатографы знялі гэтай снежнай зімой. Няхай яны натхняць вас на будучыя падарожжы і падораць толькі цёплыя эмоцыі!