200 юных біятланістаў сабраў у Навагрудку абласны этап турніру "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Спаборніцтвы праходзяць 20 і 21 студзеня на базе спартыўна-біятлоннага комплексу "Сялец". Каманды прадставяць усе раёны вобласці. На старт выйдуць юнакі і дзяўчаты чатырох узроставых груп: 2009-2010, 2007-2008, 2005-2006 і 2004 гадоў нараджэння.