У форце № 5 Брэсцкай крэпасці 19 студзеня адкрылася пастаянная музейная экспазіцыя.
У сярэдзіне мінулага лета форт закрылі для наведвання. За гэтыя паўгода спецыялісты адрэстаўрыравалі левую частку гаржавой казармы, ачысцілі сцены і фасады, замянілі вокны і дзверы, правялі інжынерныя сеткі. У гэты час творчыя і навуковыя работнікі мемарыяльнага комплексу займаліся стварэннем гістарычнай экспазіцыі.