Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі

Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі

14 Стд 2021

Стары Новы год Вялікі тэатр Беларусі вось ужо 12-ы раз запар адзначыў феерычна! У ноч з 13 на 14 студзеня пад яго купалам зноў гучалі сусветна вядомыя оперныя партыі, кружыліся ў віхры танца паклоннікі старадаўніх традыцый і класічнай музыкі, а ў фае чуліся дзівосныя гукі аркестра і панавала багемная атмасфера. Паланэз, кантрданс, тры вальсы, полька, дзве кадрылі – французская і вірджынская – менавіта такую праграму трэба было развучыць удзельнікам Навагодняга балю ўсяго за некалькі месяцаў і прадэманстраваць майстэрства на галоўнай сцэне краіны нараўне з мэтрамі Вялікага. Вядучымі вечара сталі Уладзімір Громаў і Вольга Кажгаліева.

Ужо з 20.00 у фае Вялікага тэатра для прыбываючых гасцей гучалі любімыя мелодыі, а артысты тэатра прадстаўлялі майстар-класы па этыкеце, танцы і гісторыі. У гэтым годзе фармат свята крыху змяніўся: танцаў стала больш, і ўдзельнікі Навагодняга балю змаглі адчуць сябе героямі казачнай феерыі. Дарэчы, галоўнай тэмай вечара стала чароўная гісторыя аб Спячай прыгажуні. Асноўная танцавальная праграма была "расфарбавана" яркімі вакальнымі і балетнымі нумарамі ў выкананні зорак тэатра. Акрамя таго, у час антракту ў фае ігралі музыканты, і гледачы маглі ўжо ў свабоднай форме закружыцца ў вальсе.

Папярэдняя       1 2 3 4 5