Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне і спецыяльных прэмій Прэзідэнта

Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне і спецыяльных прэмій Прэзідэнта

Уручэнне прэміі
12 Стд 2021

Пасля выступлення на цырымоніі і ўручэння прэміі Аляксандр Лукашэнка зноў узяў слова.

Здараюцца нейкія добрыя моманты ў жыцці, бываюць і сумныя. І тады ты асабліва задумваешся пра сэнс жыцця. Я скажу па-народнаму: ведаеце, жыццё такое кароткае - давайце зробім усё, каб не траціць гэты час на пустаслоўе, непатрэбныя справы, тым больш на разбурэнне.

Тут, у гэтай зале, тры тысячы чалавек – надзейных, сумленных (я гэта ведаю) патрыётаў. Ад нас залежыць усё, і будучыня нашай краіны. Запомніце і звярніце асаблівую ўвагу на тое, што я сказаў у пасланні ў навагоднюю ноч. Не дай бог нам у гарачцы гэтага сусветнага вар'яцтва страціць тое, што ніколі больш мы не вернем. Страціць незваротна, загубіць уласнымі рукамі тое, што зрабілі за апошнюю чвэрць стагоддзя. Мы ж з вамі гэта зрабілі! Нельга гэта страціць.

Чытайце, думайце, аналізуйце, і толькі потым рабіце высновы. На нас, як і на ўвесь свет, і нават на тых, хто быў ініцыятарам усяго нядобрага ў нашым жыцці, абваліўся шквал хлусні, і мы павінны гэта перажыць. Мы ж гаворым пра сябе, што мы мудрыя, таленавітыя. Дык давайце будзем мудрымі і таленавітымі. Творчым работнікам, нашаму духавенству – стойкайсці, мужнасці і, самае галоўнае, ніколі не спяшайцеся. Не прыпадабняйцеся да тых так званых "творцаў", якія сёння збеглыя. Гэта ганьба. Не спяшайцеся. Гэта не значыць, што вы павінны аднолькава думаць, як я, як уладыка, як усе, хто сядзяць тут на гэтай сцэне з падарункамі. Не. Але перш чым зрабіць вывады, не спяшайцеся. Ад нашага слова вельмі многае залежыць. Не спяшайцеся, каб потым не было балюча і ганебна існаваць і жыць у гэтым грамадстве, якое мы з вамі пабудавамі. Мы павінны годна прайсці гэты шлях і зберагчы нашу краіну для будучых пакаленняў.

85 гадоў пражыў уладыка Філарэт – здавалася б, нямала. Але я ўспамінаю нашы першыя сустрэчы - гэта міг. А ў гісторыі гэта наогул нічога, нават не міг. Жыццё вельмі кароткае - беражыце адзін аднаго, паказвайце прыклад сваім дзецям, як трэба жыць, каб ім у жыцці было крыху лягчэй. Шчасця, здароўя, жывіце дружна, не сварыцеся. У нас ёсць усё. Тое, чаго няма, мы заробім. Мы можам гэта зрабіць і абавязкова зробім. Поспехаў вам!

Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне і спецыяльных прэмій Прэзідэнта
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне і спецыяльных прэмій Прэзідэнта
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне і спецыяльных прэмій Прэзідэнта
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне і спецыяльных прэмій Прэзідэнта
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне і спецыяльных прэмій Прэзідэнта
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная