У сталіцы аднаўляецца традыцыя гулянняў на тэрыторыі Верхняга горада. Падрыхтаваны паказ "Навагодняя карусель, або Тайна афішнай тумбы" – разнастайнасць карцін і мастацкіх вобразаў. Выступяць прафесійныя артысты балета, цыркавога і тэатральнага мастацтва. Паказы будуць праходзіць з 26 снежня па 2 студзеня – у 17.00 і 20.00.