Беларускі навагодні баль для моладзі прайшоў 29 снежня ў Палацы Незалежнасці.
На ўрачыстасць былі запрошаны 314 юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў Беларусі. Гэта студэнты ВНУ, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сярод іх - стыпендыяты спецфонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, пераможцы, удзельнікі і лаўрэаты розных конкурсаў, алімпіяд, канферэнцый.
Сярод удзельнікаў і гасцей свята – Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, міністры культуры і адукацыі Анатоль Маркевіч і Ігар Карпенка, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Першая частка балю – класічная – адкрылася паланэзам дэбютантаў. Гэта 72 пары, сфарміраваныя з прадстаўнікоў адоранай моладзі 16-23 гадоў, якія прайшлі кастынг на танцавальныя здольнасці, а затым на працягу двух месяцаў вывучалі бальны этыкет і ўдзельнічалі ў пастаноўцы бальных танцаў.