Новая пастаянна дзеючая экспазіцыя "Інтэр'ерны комплекс у стылі эпохі Напалеона III" адкрылася 17 снежня ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.
У год свайго 100-годдзя скарбніца музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля папоўнілася прадметамі інтэр'ернай абстаноўкі, выкананымі ў стылі эпохі Напалеона ІІІ. Гэты музейны комплекс размясціўся ў адной з залаў на другім паверсе палаца Румянцавых і Паскевічаў. Яго дапаўняюць творы выяўленчага мастацтва, камінны гадзіннік, мастацкі фарфор і шкло. Гэта экспанаты, якія паступілі раней у фонды музея, а таксама тыя, што належаць прыватнаму збору гомельскага калекцыянера антыкварыяту Сяргея Пуціліна.