Міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы Марыны Лобач прайшоў 7-8 лістапада ў Мінску. 34 гімнасткі з Беларусі, Ізраіля, Літвы, Арменіі разыгралі 13 камплектаў узнагарод. Беларускі падымаліся на вышэйшую ступень п'едэстала ва ўсіх відах праграмы.
Арганізатарамі Міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, РЦАП па гімнастыцы мастацкай, Беларуская асацыяцыя гімнастыкі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.