Адкрыты чэмпіянат Беларусі па фехтаванні прадоўжыцца з 20 па 25 кастрычніка. У турніры ўдзельнічаюць каля 250 спартсменаў з Беларусі, Расіі і ПАР. На спаборніцтвах будзе разыграна 12 камплектаў медалёў у асабістых і камандных спаборніцтвах у мужчын і жанчын у фехтаванні на шпагах, рапірах і шаблях.
Сталі вядомы прызёры першага дня: у аўторак, 20 кастрычніка, на фехтавальныя дарожкі сталічнага спарткомплексу выйшлі майстры шпажнага фехтавання ў індывідуальных спаборніцтвах. У мужчын не было роўных спартсмену з Мінскай вобласці Кірылу Касьянніку. Серабро выйграў атлет з Магілёўскай вобласці Дзяніс Паўлоўскі. Бронзавыя медалі на рахунку Уладзіслава Пячынскага з Гродзенскай вобласці і Арцёма Чартовіча, які выступае за дружыну Брэсцкай вобласці.
У жаночых стартах вікторыю святкавала Кацярына Поршнева з каманды Гомельскай вобласці. Другое месца ў мінчанкі Аляксандры Царскай. Гамяльчанка Вольга Сілкіна і Ксенія Тамашэўская з Мінскай вобласці заваявалі бронзавыя медалі.
У другі дзень турніру, 21 кастрычніка, пройдуць камандныя старты ў фехтаванні на шпагах у жанчын і мужчын.