У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрылася традыцыйная асенняя выстава работ членаў рэгіянальнага аддзялення Беларускага саюза мастакоў "Берасцейская палітра - 2020". Штогадовы вернісаж прафесійных мастакоў выклікаў значную цікавасць. Ацаніць работы майстроў прыйшлі іх калегі па творчым цэху, вучні, сябры, аматары выяўленчага мастацтва. У экспазіцыі 20 мастакоў прапанавалі 60 твораў, створаных за апошнія гады.