VI Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" сабраў гасцей у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна 29 жніўня. Мерапрыемства накіравана на захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый, вывучэнне і падтрымку багатай гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, умацаванне творчых сувязей прыгранічных рэгіёнаў. Фестываль праводзіцца раз у два гады.