30 жніўня на беразе Мінскага мора прайшлі спаборніцтвы Minsk Triathlon 2020. Дыстанцый у гэтым годзе было тры: 1/8 Ironman (475 м плаванне + 22,5 км велагонка + 5,25 км бег), 1/4 Ironman (950 м плаванне + 45 км велагонка + 10,5 км бег), 1/2 Ironman (1900 м плаванне + 90 км велагонка + 21 км бег).
Minsk Triathlon 2020 – самая буйная спартыўная гонка па трыятлоне ў Беларусі, якая праводзіцца па міжнародных стандартах Ironman.