Нацыянальны парк "Прыпяцкі" размешчаны на поўдні Гомельскай вобласці на тэрыторыі Жыткавіцкага, Петрыкаўскага і Лельчыцкага раёнаў. Яго тэрыторыя ўяўляе сабой некранутую прыроду ў даліне ракі Прыпяць, унікальныя балоты і пойменныя дубровы.