Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і прадоўжыцца па 8 жніўня ўключна. За тры дні яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 22,47 працэнта.
У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшло 20,45 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай – 21,18 працэнта, у Гомельскай – 30,22 працэнта, у Гродзенскай – 20,05 працэнта.
У Мінскай вобласці прагаласавалі 20,84 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай – 26,14 працэнта, у Мінску – 18,89 працэнта.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.