Урачыстыя і святочныя мерапрыемствы прайшлі на дзясятках пляцовак па ўсім горадзе. Адной з цэнтральных стала вуліца Савецкая. Тут каля помніка Сакалоўскаму жыхарам і гасцям горада прэзентавалі габелен "Гісторыі жывая ніць".
Балконы на вуліцы Савецкай сталі імправізаванай сцэнічнай пляцоўкай. Гучыць класічная і сучасная музыка ў выкананні гродзенскіх артыстаў.