Патрыятычная акцыя "Звон смутку", прымеркаваная да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, прайшла ў мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле" 22 чэрвеня ў 4 раніцы. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі выканаўчай улады, БПЦ, члены патрыятычных клубаў вобласці, актыву БРСМ. У час акцыі адбыліся ўскладанне кветак і вянкоў да мемарыяла, мітынг-рэквіем у памяць аб загінулых у час вайны.