Бабруйская крэпасць – помнік архітэктуры першай палавіны XIX стагоддзя. З крэпасцю звязаны падзеі вайны 1812 года, дзекабрысцкага руху, Вялікай Айчыннай вайны. Крэпасць уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.