Экспазіцыя Дзіцячага музея ў Полацку размешчана ў будынку, які з'яўляецца помнікам архітэктуры канца XIX – пачатку XX стагоддзяў. Установа ўваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у экспазіцыі – 930 прадметаў з фондаў музея-запаведніка. У дзвюх першых залах прадстаўлены гадзіннікі, паддужныя званочкі, фотаапараты, самавары і шмат іншых прадметаў. Дапаўненнем стала адкрытая ў кастрычніку 2018 года экспазіцыя "Падарожжа з кніжнай закладкай".