Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Парк Перамогі – адна з любімых мясцін для адпачынку мінчан

Парк Перамогі – адна з любімых мясцін для адпачынку мінчан

Парк Перамогі – адна з любімых мясцін для адпачынку мінчан
8 Чэр 2020

Гісторыя мінскага Парку Перамогі бярэ пачатак у 1940-1941 гадах. Каб не дапускаць затапленняў у час веснавых паводак, у цэнтры горада на рацэ Свіслач быў створаны штучны вадаём – Камсамольскае возера. Катлаван на плошчы 35 га выкапалі ўручную! Урачыстае адкрыццё зоны адпачынку для жыхароў сталіцы было намечана на 22 чэрвеня 1941-га… Але ўжо толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1945-м быў адкрыты паркавы комплекс, які назвалі ў гонар Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй. У 1985 г. да 40-годдзя з дня заканчэння вайны на ўзгорку ля ўвахода ў парк была ўстаноўлена стэла "Мінск – горад-герой".

За дзесяцігоддзі парк Перамогі перажыў некалькі рэканструкцый, апошняя з якіх праходзіла ў 2005-2011 гг. Была добраўпарадкавана ўся тэрыторыя, з'явіліся спартпляцоўкі, а таксама 60-метровы пешаходны мост, які вядзе цераз Камсамольскае возера да Птушынага вострава, дзе размясцілася трэнажорная зала пад адкрытым небам. Змянілася і агульная плошча парку: у параўнанні з 1941 годам яна павялічылася ў два разы і складае 200 га. Дарэчы, плошча яго маскоўскага "цёзкі" – 135 га.

Наведвальнікі парку Перамогі могуць адпачыць ад шуму і мітусні горада, прагуляцца ўздоўж набярэжнай і парадавацца скульптурным кампазіцыям, а таксама пракаціцца на цеплаходзе "Новы Нясвіж", лодцы або катамаране.Для тых, хто любіцьбавіць час з карысцю, прадугледжаны спартпляцоўкі, веладарожка, сцежка здароўя, для аматараў пазагараць арганізаваны пляжы. Упрыгожваюць парк фантаны – "Вечнасць", "Перамога", а таксама "Парус", які ў 2013 годзе стаўпершым плывучым фантанам у Мінску. Ён складаецца з 30 вертыкальных і нахіленых струменяў: вышыня 16 з іх супастаўная з дзевяціпавярховым будынкам і дасягае 30 метраў!

У 2013 годзе парку было прысвоена назва Музейна-паркавы комплекс "Перамога". А праз год на яго тэрыторыі з'явіўся новы будынак знакамітага Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны– першага ў свеце, прысвечанага  падзеям Другой сусветнай, адной з найбольш цікавых мясцін для жыхароў і гасцей горада. Па выніках 2018-га ён стаў самым папулярным музеем краіны, прыняўшы за год 571 тысячу чалавек.

Парк Перамогі ў Мінску
Парк Перамогі ў Мінску
Парк Перамогі ў Мінску
Парк Перамогі ў Мінску
Парк Перамогі ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4