На маляўнічым беразе Дняпра каля вёскі Ляўкі Аршанскага раёна знаходзіцца музей-дача Янкі Купалы. Тут кожны год з 1935-га па 1941-ы з пачатку вясны і да позняй восені пісьменнік жыў і працаваў. Тут ён стварыў свой "Ляўкоўскі цыкл" вершаў. У 1978 годзе на гэтым месцы быў створаны мемарыяльны запаведнік "Ляўкі" (філіял музея Янкі Купалы).