Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі 25 мая святкуе свой 87-ы дзень нараджэння. Штогод у гэты дзень галоўную акадэмічную сцэну краіны наведвалі некалькі тысяч гасцей, якія маглі азнаёміцца з тэатральнай кухняй: наведаць рэпетыцыі, убачыць работу розных цэхаў, прымераць касцюмы са спектакляў, сустрэцца з любімымі артыстамі. У гэтым годзе сустрэча пройдзе ў анлайн-фармаце.