Дастойна сустрэць юбілей Перамогі - наш святы абавязак. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч у час наведвання мемарыяльнага комплексу партызанскай славы ў вёсцы Усакіна Клічаўскага раёна.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта з прадстаўнікамі Магілёўскага аблвыканкама і Клічаўскага райвыканкама ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць загінулых мінутай маўчання.
На здымку: Андрэй Кунцэвіч і прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і Клічаўскага райвыканкама ў час наведвання мемарыяльнага комплексу.