У вёсцы Прыбарава Брэсцкага раёна 7 мая адбылася цырымонія адкрыцця помніка аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Раней у вёсцы быў помнік землякам, аднак ён патрабаваў капітальнага рамонту. Мясцовыя ўлады, улічваючы меркаванні жыхароў вёскі, прынялі рашэнне аб будаўніцтве новага мемарыяла. Да яго пастамента прымацаваны пліты з імёнамі 68 вяскоўцаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.