Кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама 7 мая ўсклала кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой" і ўшанавала памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Напярэдадні Дня Перамогі каля стэлы "Мінск - горад-герой" шэрагу супрацоўнікаў сталічнай міліцыі ўручаны спецыяльныя званні.