Рэспубліканская акцыя "Салдаты Перамогі" стартавала ў Гродзенскай вобласці. Аднымі з першых віншаванні дома, але ва ўрачыстай абстаноўцы, прымалі ветэраны Валянціна Баранава і Сямён Падафедаў.
У дворыку па вуліцы Парыжскай камуны ў цэнтры Гродна ваенны аркестр выканаў для двух галоўных гледачоў папулярныя мелодыі мінулых гадоў і маршы. Павіншавалі ветэранаў прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб'яднанняў, ваенкамата. Уручылі ім і юбілейныя ўзнагароды.