Пагранічнікі 6 мая ўсклалі кветкі да манумента каля брацкай магілы на бульвары Талбухіна і памятнага знака "Вартавым граніцы ўсіх пакаленняў" у Мінску. Старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо заявіў журналістам, што для Беларусі важна памяць аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, "забыцца пра яе мы ні ў якім разе не можам".
На здымку: намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Печань