Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Сезон фантанаў адкрыўся ў Беларусі

Сезон фантанаў адкрыўся ў Беларусі

Сезон фантанаў адкрыўся ў Беларусі
30 Крс 2020

З прыходам майскіх свят па ўсёй краіне адкрыўся сезон фантанаў. Яшчэ напярэдадні Дня працы – 30 красавіка – уключылі 35 гарадскіх "гейзераў" у Мінску. Сярод іх навінкі – класічны (каля будынка Вярхоўнага суда) і святломузычны плоскасны дынамічны (на вуліцы Пуліхава) з водным лабірынтам, купаламі і дзвюма паралельнымі струменістымі "алеямі". У гэтым годзе, каб пазбегнуць вялікага скопішча людзей, традыцыйную ўрачыстую цырымонію адмянілі, а з-за ўмоў надвор’я запуск быў перанесены на больш цёплыя дні.

Першым сімвалічную эстафету ў сталіцы падхапіў Гомель: 30 красавіка ў горадзе запусцілі больш за 10 фантанаў. Першамай стаў кропкай адліку і ў іншых абласных цэнтрах. У Магілёве ўключылі 14 вялікіх і маленькіх гейзераў, у тым ліку каскадны ў парку Падніколле і пешаходны каля ГЦ "Атрыум". У Гродне гараджан парадаваў фантан у цэнтры горада – у парку Жылібера, а ў Брэсце пасля рэканструкцыі гарадской набярэжнай на рацэ Мухавец з’явіўся плаваючы фантан.

Адкрыццё сезона фантанаў-2020 – у рэпартажы.

На фота: фантан "Оперны" каля Вялікага тэатра Беларусі

Фантан "Дзьмухавец" на плошчы Перамогі ў Гомелі
Сезон фантанаў адкрыты ў Гомелі
Сезон фантанаў адкрыты ў Гомелі
Сезон фантанаў адкрыты ў Гомелі
Каля фантана на вуліцы Савецкай у Брэсце
Папярэдняя       1 2 3 4 5